27 ліпеня ў Нітры (Славакія) ва ўзросце 90 гадоў адышоў у вечнасць былы Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Дамінік Грушоўскі.
Аб гэтым паведамляе беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё са спасылкай на сайт Каталіцкага Касцёла ў Славакіі. Развітанне з іерархам пройдзе 31 ліпеня ў катэдральным касцёле Нітры. Пахаванне адбудзецца 1 жніўня.
Дамінік Грушоўскі нарадзіўся ў 1926 г. Атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне ў 1950 г. у камуністычнай Чэхаславакіі, біскупам стаў у 1983 г. У 1996 г. паступіў на дыпламатычную службу Святога Пасаду і быў прызначаны Апостальскім Нунцыем у Беларусі, дзе правёў шэсць гадоў.