Пошук

12.07.2016 10:42  

У выдавецтве Pro Christo падрыхтавана і выдадзена кніга «Laudate Dominum» (том 1), якая змяшчае ў сабе пастырскія пасланні, гаміліі, даклады і выступленні арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з 2007 па 2015 гады.

Тэматычна першы том ахоплівае літургічны год у Касцёле, дабрачыннасць і служэнне дзеля евангелізацыі, справядлівасці і міру, жыццё Касцёла ў Беларусі.



Кніга арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з’яўляецца плёнам яго пастырскай дзейнасці ў духу мудрасці, даверу да Бога і заклапочанасці пра лёс сучаснага чалавека.

Гэты плён духоўнай дзейнасці іерарха, змешчаны ў кнізе, адлюстроўвае дынаміку развіцця Каталіцкага Касцёла за апошнія 9 гадоў яго служэння, акцэнтуе ўвагу на праблемах сучаснага свету, абвяшчае Божую Любоў, а таксама напоўнены надзеяй і міласэрнасцю.

Як патлумачылі Catholic.by у выдавецтве Pro Christo, сёння вядзецца праца над яшчэ дзвюмa кнігамі (том 2 і том 3). У іх увойдуць выступленні іерарха на тэму міжканфесійнага дыялогу, еднасці хрысціян, сацыяльнага вучэння Касцёла, а таксама на тэму сям’і, святарства, Эўхарыстыі і інш.

(IL) паводле ave-maria.by

Абноўлена 05.06.2017 13:37
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа