Пошук


21 мая ў мінскай архікатэдры да Першай святой Камуніі прыступілі 56 чалавек. Урачыстую святую Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

Дзень Першай святой Камуніі — гэта свята не толькі для дзяцей, якія ўпершыню прымаюць Эўхарыстыю, не толькі для іх родных і блізкіх, але і для ўсёй парафіяльнай супольнасці, бо яна, як падкрэсліў іерарх, «узбагачаецца групай тых, хто будзе прымаць актыўны ўдзел у Эўхарыстыі, каб утвараць адзіную супольнасць жывога Касцёла».  

«Эўхарыстыя — гэта адзін з сакрамэнтаў хрысціянскага прысвячэння. Ён нагадвае нам аб тым, да каго мы належым, — да Хрыста. У сакрамэнце хросту Бог учыніў вас, дарагія дзеці, сваімі сынамі і дочкамі. Камунія, якую вы сёння прымаеце, з’яўляецца сапраўднай прысутнасцю Езуса ў вас. У святой Камуніі Езус прызнае кожнага з вас адным з тых, якія належаць да Яго», — нагадаў Мітрапаліт Кандрусевіч у гаміліі.

Гамілія >>>

У святой Камуніі, як падкрэсліў іерарх, «мы зведваем, што з’яўляемся Хрыстовымі і што Ён сапраўды нас любіць». «Людзі, з якімі мы прымаем святую Камунію, таксама належаць да Хрыста. Такім чынам святая Камунія аб’ядноўвае нас як з Хрыстом, так і паміж сабой», — дадаў арцыпастыр.

Мітрапаліт пажадаў дзецям як мага часцей «харчавацца хлебам вечнага жыцця, быць з’яднанымі паміж сабой і з Езусам і такім чынам будаваць Касцёл як містычнае Цела Хрыста».

(DN), (VGr)
Фота Аляксандры Шчыглінскай

Абноўлена 21.08.2017 13:27
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.