3 верасня, у першую суботу месяца, моладзь конкатэдральнай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Магілёве сабралася на набажэнства, каб падзякаваць Богу за летні адпачынак, за кракаўскія прыгоды ў межах Сусветных дзён моладзі і сустрэчу з Папам Францішкам, а таксама папрасіць аб Божым благаслаўленні на новы навучальны год.
Спеў і разважанні дапамагалі стварыць атмасферу супакою і малітоўнага яднання з Богам.
Пасля асабістай малітвы перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам адбылася агульная малітва, падчас якой моладзь звярталася да Маці Божай Фацімскай з перапрашэннем за свае ўчынкі і за ўвесь сучасны свет.
Да навэнны далучыліся і старэйшыя парафіяне, што дазволіла яшчэ больш умацаваць дух малітвы і падрыхтаваць прысутных да святой Імшы, якая пачалася пасля заканчэння набажэнства.