Пошук

02.02.2026 12:26   Catholic.by

Рэгіянальны вікарыят братоў кармэлітаў босых у Беларусі са смуткам паведамляе, што раніцай 2 лютага у бальніцы ва ўзросце 63 гадоў памерла Людміла Трысцень, мама айца Сяргея Трысценя OCD з мінскай супольнасці кармэлітаў босых, які нясе служэнне ў парафіі Божага Цела ў Мінску.

Пахаванне спачылай Людмілы адбудзецца ў аўторак 3 лютага ў 13.00 ў парафіяльным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дараве (Пінская дыяцэзія, Ляхавіцкі дэканат).

Браты кармэліты босыя просяць аб малітве за спачылую Людмілу, каб Пан прыняў яе ў сваё Валадарства.

Вечны адпачынак дай ёй, Пане...

Абноўлена 02.02.2026 12:29
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа