Пошук


Працягваецца візіт прадстаўнікоў беларускага епіскапата ў Рым, які пачаўся 18 лютага 2025 года. Падчас знаходжання ў Вечным горадзе іерархі прынялі ўдзел у значнай падзеі – біскупскім пасвячэнні Філіпа Чампанэлі, падсакратара Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў.

20 лютага 2025 года ў Дзяржсакратарыяце адбылася сустрэча беларускіх біскупаў з кардыналам П'етра Паралінам.

Мы падрабязна абмеркавалі актуальную сітуацыю Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, асаблівую ўвагу надаўшы пытанням узаемадзеяння з дзяржаўнымі ўладамі і міжканфесійнаму дыялогу - паведаміў арцыбіскуп Мінска-Магілёўскі.

Запланаваная на 21 лютага 2025 года сустрэча з Папам Францішкам была адкладзена з прычыны шпіталізацыі Пантыфіка. Беларускія іерархі перадалі праз кардынала Параліна запэўненні ў малітоўнай падтрымцы Святога Айца ад усіх вернікаў Беларусі.

Візіт беларускіх біскупаў працягнецца да 22 лютага 2025 года і ўключае шэраг важных сустрэч.

Абноўлена 21.02.2025 22:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.