Пошук

24.12.2024 11:11   Catholicminsk.by

Упаўнаважаны па справах рэлігій і наццыянальнасцяў Аляксандр Румак даслаў віншаванне са святам Божага Нараджэння Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі  арцыбіскупу Юзафу Станеўскаму, Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму.

Віншаванне было апублікавана 24 снежня на сайце Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Сatholicminsk.by.

Ваша Эксцэленцыя!

Сардэчна віншую Вас і ўсіх каталіцкіх вернікаў з вялікім святам Божага Нараджэння і надыходзячым Новым, 2025 годам!

На працягу многіх стагоддзяў гэтыя святы нясуць з сабой трыумф святла, любові і надзеі, працягваюць нябачную сувязь пакаленняў і з’яўляюцца невычэрпнай крыніцай духоўнай радасці і творчых сіл.

Няхай святло гэтых калядных дзён сагравае Ваша сэрца і напаўняе душу ласкай, міласэрнасцю і мірам.

Шчыра жадаю добрага здароўя, шчасця, стойкасці і дабрабыту ў высакародным служэнні ў імя Беларусі і Каталіцкага Касцёла.

З павагай,

Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей

А. А. Румак

Абноўлена 24.12.2024 11:11
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.