![](/3/images/news/2024/12/2024-12-09-Jasheuski-20241209-012.jpg)
У суботу 7 снежня ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Крычаве, што на Магілеўшчыне, адзначылі адпустовую ўрачыстасць.
Акрамя мясцовых парафіянаў, у ёй узялі ўдзел вернікі з Касцюковічаў, Клімавічаў і Магілёва.
![](/3/images/news/2024/12/18153/2024-12-09-Jasheuski-20241209-010.jpg)
Цэлебрацыю ўрачыстай святой Імшы ўзначаліў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, адказны за Магілёўскі рэгіён. Разам з пастырам Эўхарыстыю канцэлебравалі дэкан Магілёўскі ксёндз Андрэй Кеўліч з Горак, ксёндз Ежы Вежхоўскі CMF з магілёўскай парафіі святога Антонія і ксёндз канонік Андрэй Далянскі з Касцюковічаў, які ажыццяўляе душпастырскую апеку над вернікамі ў Крычаве.
У прамоўленай гаміліі біскуп Яшэўскі на падставе біблійных тэкстаў з Літургіі слова растлумачыў вернікам праўду веры ў Беззаганнае Зачацце Панны Марыі, якая была і застаецца «поўнаю ласкі» (пар. Лк 1, 28).
Іерарх заахвоціў удзельнікаў урачыстасці браць прыклад з Марыі, каб так, як Яна, заўсёды прымаць Божую волю і жыць у Божай ласцы.
Адметнасцю парафіяльнага свята стала тое, што Імша адбывалася ў капліцы, дзе праходзіць капітальны рамонт. Сёння тут ужо зроблены новы дах, падшыта і ўцеплена столь, заліта бетонная падлога. Нягледзячы на тое, што яшчэ шмат працы і памяшканне капліцы не паспела прагрэцца, атмасфера малітвы была поўная цеплыні, узнёсласці і радасці.
![](/3/images/news/2024/12/18153/2024-12-09-Jasheuski-20241209-006.jpg)
Пасля Эўхарыстычнага стала ўдзельнікі ўрачыстасці сустрэліся на традыцыйнай хрысціянскай агапе — супольным пасілку, — каб разам папіць гарачай гарбаты і пачаставацца тым, што для гасцей прыгатавалі крычаўскія парафіяне.
Біскуп Яшэўскі і ксёндз Далянскі выказалі вялікую падзяку ахвярадаўцам і ўсім тым, хто ўзяў удзел у акцыі «Дар сэрца для Касцёла на Магілёўшчыне».
Пры гэтым ксёндз Андрэй адзначыў, што дзякуючы прыхільнасці да гэтай справы арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, клопату біскупа Аляксандра Яшэўскага і шчодрасці ахвярадаўцаў крычаўскія католікі могуць працягваць рамонт сваёй святыні.
![](/3/images/previews/news/2024/12/18153/s-2024-12-09-Jasheuski-20241209-002-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/12/18153/s-2024-12-09-Jasheuski-20241209-004-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/12/18153/s-2024-12-09-Jasheuski-20241209-006-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/12/18153/s-2024-12-09-Jasheuski-20241209-009-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/12/18153/s-2024-12-09-Jasheuski-20241209-005-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/12/18153/s-2024-12-09-Jasheuski-20241209-010-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/12/18153/s-2024-12-09-Jasheuski-20241209-011-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/12/18153/s-2024-12-09-Jasheuski-20241209-007-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/12/18153/s-2024-12-09-Jasheuski-20241209-014-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/12/18153/s-2024-12-09-Jasheuski-20241209-013-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/12/18153/s-2024-12-09-Jasheuski-20241209-017-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/12/18153/s-2024-12-09-Jasheuski-20241209-016-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/12/18153/s-2024-12-09-Jasheuski-20241209-018-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/12/18153/s-2024-12-09-Jasheuski-20241209-021-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/12/18153/s-2024-12-09-Jasheuski-20241209-020-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/12/18153/s-2024-12-09-Jasheuski-20241209-001-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/12/18153/s-2024-12-09-Jasheuski-20241209-008-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/12/18153/s-2024-12-09-Jasheuski-20241209-015-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/12/18153/s-2024-12-09-Jasheuski-20241209-019-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/12/18153/s-2024-12-09-Jasheuski-20241209-012-cb.jpg)
![](/3/images/news/2024/12/18153/2024-12-09-Jasheuski-20241209-002.jpg)
![](/3/images/news/2024/12/18153/2024-12-09-Jasheuski-20241209-004.jpg)
![](/3/images/news/2024/12/18153/2024-12-09-Jasheuski-20241209-006.jpg)
![](/3/images/news/2024/12/18153/2024-12-09-Jasheuski-20241209-009.jpg)
![](/3/images/news/2024/12/18153/2024-12-09-Jasheuski-20241209-005.jpg)
![](/3/images/news/2024/12/18153/2024-12-09-Jasheuski-20241209-010.jpg)
![](/3/images/news/2024/12/18153/2024-12-09-Jasheuski-20241209-011.jpg)
![](/3/images/news/2024/12/18153/2024-12-09-Jasheuski-20241209-007.jpg)
![](/3/images/news/2024/12/18153/2024-12-09-Jasheuski-20241209-014.jpg)
![](/3/images/news/2024/12/18153/2024-12-09-Jasheuski-20241209-013.jpg)
![](/3/images/news/2024/12/18153/2024-12-09-Jasheuski-20241209-017.jpg)
![](/3/images/news/2024/12/18153/2024-12-09-Jasheuski-20241209-016.jpg)
![](/3/images/news/2024/12/18153/2024-12-09-Jasheuski-20241209-018.jpg)
![](/3/images/news/2024/12/18153/2024-12-09-Jasheuski-20241209-021.jpg)
![](/3/images/news/2024/12/18153/2024-12-09-Jasheuski-20241209-020.jpg)
![](/3/images/news/2024/12/18153/2024-12-09-Jasheuski-20241209-001.jpg)
![](/3/images/news/2024/12/18153/2024-12-09-Jasheuski-20241209-008.jpg)
![](/3/images/news/2024/12/18153/2024-12-09-Jasheuski-20241209-015.jpg)
![](/3/images/news/2024/12/18153/2024-12-09-Jasheuski-20241209-019.jpg)
![](/3/images/news/2024/12/18153/2024-12-09-Jasheuski-20241209-012.jpg)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)