Пошук

25.11.2024 17:59   Тэкст і фота: вернікі парафіі ў Дайлідках / Catholic.by

23 лістапада ў парафіяльным касцёле Апекі Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дайлідках (Гродзенская дыяцэзія, Астравецкі дэканат) урачыста адзначылі 25-годдзе з часу прэзбітэрскага пасвячэння трох святароў.

Разам з пробашчам дайлідскай парафіі ксяндзом канонікам Алегам Шпенем разам маліліся яшчэ два святары Гродзенскай дыяцэзіі, якія сёлета святкуюць срэбраны юбілей святарства: пробашч парафіі Перамянення Пана ў Юрацішках (Івейскі дэканат) ксёндз Віталій Чурган і пробашч парафіі святога Станіслава Косткі ў Ваўкавыску ксёндз Павел Звяжынскі.

Да трох юбіляраў пры алтары далучыліся святары з суседніх парафій, адзін з якіх, айцец Казімір Мараўскі OCD з санктуарыя Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі, прамовіў гамілію.

Кожны з трох прысутных ксяндзоў, якія 25 гадоў таму прынялі прэзбітэрскае пасвячэнне, атрымалі з нагоды юбілею адмысловае благаслаўленне Святога Айца Папы Францішка.

Святая Імша сабрала ў касцёле больш за сотню вернікаў. Ад імя ўсіх дайлідскіх парафіянаў старшыня парафіяльнай рады Казімір Варановіч шчыра павіншаваў святароў, а перадусім свайго пробашча, з юбілеем і пажадаў ім Божага благаслаўлення на далейшым шляху святарскага служэння. Іншыя вернікі і дзеці далучаліся да віншаванняў, выказаўшы душпастырам шмат цёплых словаў, а таксама ўручыўшы ім нямала кветак і падарункаў.

 

Абноўлена 25.11.2024 18:03
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.