Пошук

25.10.2024 19:22   Паводле: Catholicminsk.by / Catholic.by
Кс. Уладзімір Русак. Фота Святланы Лабковіч

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі прызначыў новага пробашча парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў старадаўняй катэдры ў Магілёве.

Як было паведамлена 25 кастрычніка на сайце Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, ім стаў ксёндз Уладзімір Русак, які быў вызвалены ад пасады пробашча парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Лебедзева (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Маладзечанскі дэканат) і прызначаны пробашчам парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Магілёве (Магілёўскі дэканат).

Літургічны абрад уступлення на пасаду новага пробашча адбудзецца ў нядзелю 27 кастрычніка ў 11.00.

Яго здзейсніць адказны за Магілёўскі рэгіён Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.

Новапрызначаны пробашч ксёндз Уладзімір Русак звернецца да прысутных з праграмнай гаміліяй

Арцыбіскуп Станеўскі дзякуе біскупу Яшэўскаму за душпастырскую апеку над згаданай парафіяй у Магілёве і рамонты, праведзеныя пасля стыхіі, якая пашкодзіла дах касцёла. Арцыпастыр таксама запрашае да супольнай малітвы ўсіх ахвотных і просіць памаліцца аб святарскіх і манаскіх пакліканнях з сем’яў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Абноўлена 26.10.2024 06:06
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа