Двое наймалодшых іерархаў з Беларусі ўдзельнічаюць у фармацыйным курсе для новых біскупаў, які праходзіць у Рыме.
Як паведаміла 17 верасня Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, такі курс доўжыцца на працягу тыдня.
У ім бяруць удзел каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Уладзімір Гуляй і дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Андрэй Зноска.
Яны абодва прынялі біскупскае пасвячэнне сёлета і толькі распачынаюць сваё пастырскае служэнне.
![З прэфектам Дыкастэрыі Веравучэння кардыналам Віктарам Мануэлем Фэрнандэсам](/3/images/news/2024/09/17789/2024-09-16-Bishops-20240916-004.jpg)
На адмысловы курс сабраліся прызначаныя за апошні час біскупы з усяго свету. Гэты фармацыйны курс праходзіць у Рыме штогод. Яго праводзіць ватыканская Дыкастэрыя па справах біскупаў.
Курс уяўляе сабой цыкл лекцый, размоў і супольных малітваў. Ён дае ўдзельнікам магчымасць усвядоміць, што яны з’яўляюцца членамі калегіі наступнікаў апосталаў, а іх абавязкі выходзяць па-за межы іх дыяцэзій і маюць сусветны маштаб.
Адчуць гэта біскупам дапамагаюць таксама сустрэчы са Святым Айцом і сувязі братэрства, якія ўсталёўваюцца на падобных сустрэчах.
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)