Пошук

26.06.2024 16:14   Catholic.by

Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 26 чэрвеня на 79-м годзе жыцця адышоў у вечнасць Віктар Раманчук, тата ксяндза каноніка Аляксея Раманчука, пробашча парафіі Спаслання Духа Святога ў Барысаве (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).

Пахаванне адбудзецца ў чацвер 27 чэрвеня ў парафіяльным касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Удзеле (Глыбоцкі дэканат, Віцебская дыяцэзія).

  • Пачатак пахавальнай святой Імшы ў 12.00.

Цэлебрацыю святой Імшы і абрады пахавання на могілках у в. Лазічы Глыбоцкага раёна ўзначаліць біскуп Юрый Касабуцкі, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Вечны адпачынак дай яму, Пане…

Абноўлена 26.06.2024 21:44
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.