Супольнасць Сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі і Курыя Віцебскай дыяцэзіі са смуткам паведамляюць, што 24 чэрвеня на 64-м годзе жыцця памёр Казімір Далівайла, тата сястры Наталлі Далівайла, эўхарысткі, якая нясе служэнне ў Полацку.
Пахаванне спачылага адбудзецца 26 чэрвеня ў 11.30 ў парафіі Маці Божай Міласэрнасці ў горадзе Беразіно (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Барысаўскі дэканат).
Вечны адпачынак дай яму, Пане…