Пошук

17.06.2024 21:44   Catholic.by

Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 17 чэрвеня на 89-м годзе жыцця адышла ў вечнасць Зоф’я Казлоўская, мама ксяндза каноніка Антонія Казлоўскага, дэкана Смаргонскага, пробашча парафіі святога Юды Тадэвуша ў Вішневе (Гродзенская дыяцэзія, Смаргонскі дэканат).

Пахаванне спачылай адбудзецца ў сераду 19 чэрвеня ў парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Старых Васілішках (Гродзенская дыяцэзія, Шчучынскі дэканат).

Пачатак пахавальнай святой Імшы а 12-й гадзіне.

Вечны адпачынак дай ёй, Пане…

Абноўлена 17.06.2024 21:45
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця