Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што ва ўзросце 82-х гадоў адышла ў вечнасць Алена Кузьміч, мама ксяндза Юрыя Кузьміча, пробашча парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Новым Двары і дэкана Шчучынскага дэканату, бабуля ксяндза Паўла Скубы, семінарыста Марціна Лудзіча і сясцёр Таццяны і Алены Кузьміч, якія належаць да супольнасці Місіянерак Любові Маці Тэрэзы з Калькуты.
Пахавальная святая Імша адбудзецца 24 мая ў касцёле Божага Цела ў Крамяніцы (Гродзенская дыяцэзія, Ваўкавыскі дэканат).
Пачатак у 12.00.
Вечны адпачынак дай ёй, Пане…