Пошук

29.03.2017 16:10   Catholic.by

Як адзначаецца ў апублікаваным 24 сакавіка палажэнні аб парадку арганізацыі конкурсу эскізных праектаў памятнага знака «Курапаты», у конкурсе могуць прымаць удзел скульптары і архітэктары з адпаведнай адукацыяй.

Фота Аляксандры Шчыглінскай

Крытэрыі работ

У дакуменце заўважаецца, што памятны знак павінен быць прысвечаны трагічным падзеям, якія адбываліся ў Курапатах і «адлюстроўваць ідэю увекавечання памяці ўсіх бязвінна загінулых ахвяр XX cтагоддзя ў гісторыі Беларусі».
Заяўка на конкурс эскізаў павінна ўтрымліваць наступныя матэрыялы:

  • Матэрыялы павінны быць прадстаўлены на цвёрдым планшэце памерам 1,0 х 1,0 м
  • Сціслая тлумачальная запіска з абгрунтаваннем прапануемага праекта
  • Разлік прыкладнага кошту праекта
  • Генеральны план у маштабе 1:500
  • Праектнае горадабудаўнічае рашэнне прасторы ва ўрочышчы «Курапаты» з памятным знакам
  • Візуалізацыя архітэктурна-пластычнага рашэння твора манументальнага мастацтва
  • Мадэль памятнага знака ў маштабе не менш за 1:10

У аснове мастацка вобразнага рашэння памятнага знака мемарыяла павінен быць вобраз капліцы як сімвала агульнанацыянальнай памяці і прымірэння.

Таксама па тэме:

Тэрмін падачы заявак па 26 красавіка 2017 года ўключна.

Падрабязнасці — на сайце міністэрства.(IL)


Абноўлена 28.08.2017 13:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.