Пошук

19.01.2024 18:50   Паводле: Эдуард Бакевіч / vitvesti.by / Фота: Дзмітрый Осіпаў / vitvesti.by / Catholic.by

18 студзеня намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Дурноў і член калегіі апарату Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Сяргей Фадзеенкаў павіншавалі біскупа Алега Буткевіча з 10-годдзем пастырскага служэння на чале Віцебскай дыяцэзіі.

Пра гэта паведамляе сайт абласной газеты «Витебские вести» vitvesti.by.

«Біскуп з тых людзей, хто хварэе сваёй справай, нягледзячы на цяжкасці і ахвяры, працуе дзеля дабра людзей, у тым ліку тых, якія трапілі ў складаныя жыццёвыя сітуацыі. Дапамагае словам і справай, каб яны маглі наблізіцца да Бога. Мы як прадстаўнікі мясцовай улады працуем у шчыльнай звязцы з Каталіцкім Касцёлам у сацыяльнай сферы, рэалізуем маштабныя праекты, якія спрыяюць умацаванню міру і ўзаемаразумення ў грамадстве, скіраваныя на падтрымку ўразлівых катэгорый грамадзян», — адзначыў Вячаслаў Дурноў.

Прадстаўнік улады перадаў біскупу Буткевічу віншаванні старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Субоціна і старшыні Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзіміра Цярэнцьева.

«Перада мной стаяла цяжкая задача: захаваць тое, што было зроблена да мяне і развіваць Касцёл далей. Дзякуй Богу, многае атрымалася: становіцца больш вернікаў, святынь. У сучасным жыцці шмат выклікаў і пагроз, трэба мець надзейны падмурак, каб ім супрацьстаяць. Таму ўпэўнены, што духоўныя хрысціянскія каштоўнасці як найлепш для гэтага падыходзяць», — сказаў біскуп Алег Буткевіч.

Абноўлена 22.01.2024 10:30
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.