Супольнасць Сясцёр святога Дамініка і курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі са смуткам паведамляюць, што 8 студзеня на 59-м годзе жыцця адышла ў вечнасць Алена Сіняўская, мама сястры Анастасіі Сіняўскай, дамініканкі, якая нясе служэнне ў Мінску.
Пахаванне спачылай Алены адбудзецца ў сераду, 10 студзеня, у парафіі Божага Цела ў Беразінскім (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Маладзечанскі дэканат).
Пахавальная святая Імша распачнецца ў 12.00.
У маі мінулага года адышоў у вечнасць тата сястры Анстасіі, Аляксандр Сіняўскі.
Вечны адпачынак дай ім, Пане…