Пошук

21.12.2023 17:11   Grodnensis.by
Фота: Сhrystusowcy.pl

Законніцкая супольнасць Таварыства Хрыста і Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляюць, што 20 снежня ў Польшчы ва ўзросце 59-і гадоў адышоў у вечнасць ксёндз Рышард Чайка, хрыстусовец.

Святар быў пробашчам парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Марыянаве (Польшча), а раней служыў у Беларусі, на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі.

У 1995–1996 гг. быў вікарыем катэдральнай парафіі святога Францішка Ксавэрыя ў Гродне.

У 1996–1997 гг. служыў у парафіі святых Пятра і Паўла ў Іўі.

З верасня 1997 да чэрвеня 2007 г. быў пробашчам парафіі святога Мікалая, біскупа, у Геранёнах (Івейскі дэканат).

Служачы ў Геранёнах, вельмі шмат зрабіў для мясцовых вернікаў, а таксама ў справе аднаўлення ўнікальнай гістарычнай святыні.

Парадак пахавання

  • Развітанне з ксяндзом Рышардам адбудзецца ў парафіяльным касцёле ў Марыянаве 22 снежня на святой Імшы ў 18.00 па польскім часе.
  • Пахавальная цырымонія пройдзе 23 снежня ў касцёле святога Яна Хрысціцеля ў Старгардзе. У 9.30 па польскім часе адбудзецца малітва Ружанца, у 10.00 — святая Імша, потым пахаванне на Старых могілках Старгарда, дзе хаваюць памерлых хрыстусоўцаў.
Абноўлена 21.12.2023 17:17
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа