Курыя Пінскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 19 снежня на 70-м годзе жыцця адышла ў вечнасць святой памяці Меланія Мазан, мама ксяндза Паўла Мазана, пробашча парафіі святога Юзафа ў Ляхавічах.
Пахавальная святая Імша за святой памяці Меланію Мазан адбудзецца ў горадзе Масты (Гродзенская дыяцэзія) ў касцёле Маці Божай Тройчы Цудоўнай 21 снежня а 11-й гадзіне.
Вечны адпачынак дай ёй, Пане…