Пошук

26.10.2023 11:43   Grodnensis.by

22 кастрычніка адпустовую ўрачыстасць адзначыла парафія святога Яна Паўла ІІ ў Гродне (мікрараён Пагараны).

Як паведамляе Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, у дзень парафіяльнага свята віцэ-канцлер дыяцэзіяльнай курыі ў Гродне ксёндз канонік Антоній Грэмза здзейсніў унясенне рэліквій у капліцу маладой парафіі.

У гаміліі на святой Імшы святар падкрэсліў, што ў асобе Яна Паўла ІІ, яго вучэнні і святасці Касцёл і вернікі атрымалі вялікі дар, якім павінны жыць, а таксама натхняцца ў прыняцці новых выклікаў, якія з’яўляюцца перад імі.

Ксёндз Антоній дадаў, што прывілея і абавязак сучасных людзей — умацоўваць спадчыну гэтага Пантыфіка, каб перадаць яе наступным пакаленням.

Пробашч парафіі ксёндз Генрык Яблонскі падзякаваў шматлікім прысутным за ўдзел ва ўрачыстасці і дар супольнай малітвы.

 

Абноўлена 26.10.2023 11:54
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа