29 верасня біскуп Пінскі Антоні Дзяям’янка адзначыў 25-годдзе з часу біскупскага пасвячэння. Беларускага іерарха павіншаваў з юбілеем Папа Францішак.
Вялебнаму брату
АНТОНІЮ ДЗЯМ’ЯНКУ
Біскупу Пінскаму
які святкуе дваццаць пятую гадавіну біскупскага пасвячэння, шлём нашае братэрскае віншаванне з гэтым шчаслівым юбілеем ягонага руплівага служэння ў розных супольнасцях. Памятаючы асабліва пра яго вернасць Каталіцкаму Касцёлу і Рымскаму Пантыфіку і пра клопат аб дабры Хрыстовых вернікаў Пінскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі, мы праз заступніцтва Багародзіцы Паны Марыі молімся да Найсвяцейшаго Сэрца Езуса аб спасланні для яго шчодрых нябесных ласкаў, а таксама з любоўю ўдзяляем бласлаўленне яму і ягоным блізкім, просячы аб малітве за нас, каб мы маглі годна спаўняць цяжкі абавязак Пятровы.
Дадзена ў Рыме, на Латэране, 25 верасня 2023 года.