Супольнасць Місіянераў Святой Сям’і ў Беларусі і Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі са смуткам паведамляюць, што ўвечары 3 кастрычніка на 70-м годзе жыцця адышоў у вечнасць Ян Слука, тата ксяндза Паўла Слукі MSF, пробашча парафіі святога Казіміра ў Лагойску (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Вілейскі дэканат).
Пахаванне спачылага Яна адбудзецца 5 кастрычніка у Лідзе ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (у старым касцёле на Слабадзе).
Пачатак а 11-й гадзіне.
Вечны адпачынак дай яму, Пане…