Сёлета ўрачыстасць святога Юзафа, якая адзначаецца ў Касцёле 19 сакавіка, супала з Чацвёртай нядзеляй Вялікага посту, і таму яе святкаванне перанесена на наступны дзень.
Такім чынам, менавіта ў панядзелак 20 сакавіка адзначаецца ўрачыстасць Святога Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі. У гэты дзень таксама святкуе свае імяніны Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
З гэтай нагоды іерарх узначаліць цэлебрацыю ўрачыстай святой Імшы ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі.
Прамая трансляцыя з архікатэдры будзе весціся на партале Catholic.by. Пачатак у 18.30.
Арцыпастыр шчыра запрашае ўсіх вернікаў да супольнай малітвы праз заступніцтва святога Юзафа, Апекуна паўсюднага Касцёла.