Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 21 лютага на 73-м годзе жыцця адышла ў вечнасць Станіслава Вітко, мама ксяндза Аляксандра Вітко, пробашча парафіі святога Юзафа ў Гарадзеі (Нясвіжскі дэканат).
Пахаванне спачылай адбудзецца ў пятніцу 24 лютага.
Пахавальная святая Імша распачнецца а 11-й гадзіне у касцёле святога Аляксея ў Івянцы (Валожынскі дэканат).
Вечны адпачынак дай ёй, Пане…