Пошук

09.11.2022 13:55   Паводле: Інфармацыйны ліст пошты Беларусі № 42 (971) ад 4 лістапада 2022 года / Catholic.by

11 лістапада Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «30-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Святым Пасадам».

Як паведамляецца ў інфармацыйным лісце пошты Беларусі № 42 (971) ад 4 лістапада 2022 года, дызайн маркі распрацавала Святлана Цырулік. Друк афсетны, паўнаколерны. Папера мелаваная, гумаваная. Марка мае памеры 40х28 мм і зубчасты грабеньчык. У адным аркушы 6 (2х3) марак. Памер аркуша 102х122 мм. Наклад маркі 30 тыс.

У інфармацыйным лісце Белпошты адзначаецца, што дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Святым Пасадам былі ўсталяваныя 11 лістапада 1992 года шляхам падпісання ў Мінску сумеснага Пратакола.

Бакі ўсталявалі дыпламатычныя адносіны на ўзроўні пасольства з боку Рэспублікі Беларусь і Апостальскай нунцыятуры з боку Ватыкана.

Марка надрукавана ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая тыпаграфія імя А.Ц.Непагодзіна».

Намінал маркі «Н» адпавядае тарыфу на перасылку міжнароднай простай пісьмовай карэспандэнцыі (лістоў, бандэроляў, дробных пакетаў) вагой да 20 г. уключна непрыярытэтнай.

У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

Колер мастыкі чорны. Дызайн спецштэмпеля і канверта «Першы дзень» Святланы Цырулік.

Раней паведамлялася, што Нумізматычна-філатэлістычы аддзел Дзяржавы Ватыкан выпусціць у абарачэнне восем новых марак, прысвечаных розным падзеям з жыцця Касцёла. У серыі таксама ёсць марка, прысвечаная 30-годдзю ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Святым Пасадам наміналам 1,25 еўра.

Ватыканская марка будзе выпушчана ў абарачэнне 16 лістапада.

Абноўлена 11.11.2022 11:49
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця