Пошук

27.10.2022 10:36   Тэкст і фота: Канстанцін Каральчук / Catholic.by

У нядзелю 23 кастрычніка, у першую гадавіну кананічнага ўступлення на пасаду мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскуп Юзафа Станеўскага, іерарх цэлебраваў Імшу ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі.

Асаблівым элементам літургічнага адзення арцыбіскупа на гэтай Імшы стаў палій Мітрапаліта, які напярэдадні быў ускладзены на яго Апостальскім нунцыем арцыбіскупам Антэ Ёзіч.

Разам з арцыбіскупам гэтую Эўхарыстыю канцэлебраваў дэкан магілеўскі ксендз Андрэй Кеўліч, які завітаў у мінскую катэдральную парафію, каб прасіць мясцовых вернікаў аб малітоўнай, а таксама і матэрыяльнай дапамозе для касцёла на усходзе нашай архідыяцэзіі.

Таксама гэты дзень быў асаблівым для адной з сем’яў катэдральнай парафіі, якая прынесла сваё дзіця ў святыню, каб ахрысціць. Раздзяліўшы радасць гэтай падзеі з бацькамі і роднымі дзіцяці, арбцыбіскуп Станеўскі ўдзяліў малому сакрамэнт хросту.

Падчас святой Імшы арцыбіскуп маліўся за вернікаў усёй архідыяцэзіі, дзякаваў Богу за першую гадавіну служэння на Мінска-Магілёўскай катэдры, а таксама прасіў аб малітве за духавенства, кансэкраваных асоб і аб новых пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця.

 

Абноўлена 27.10.2022 11:16
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа