Пошук

07.10.2022 17:48   Catholic.by
Фота: president.gov.by

7 кастрычніка ў офісе Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь у Мінску адбылася сустрэча Апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Антэ Ёзіча і Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага з упаўнаважаным Аляксандрам Румакам.

Падчас сустрэчы былі абмеркаваныя бягучыя пытанні з жыцця Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, у тым ліку адносна сітуацыі, якая склалася з касцёлам святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвоным касцёлам).

Акрамя таго, было ўзгадана пра перадачу кампетэнтнымі дзяржаўнымі ўладамі касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве парафіяльнай супольнасці ў бязвыплатнае карыстанне тэрмінам на пяць гадоў. У цяперашні момант у гэтай старадаўняй святыні, якая мае выключную гістарычную каштоўнасць, намаганнямі парафіяльнай супольнасці вядуцца сур’ёзныя рамонтныя працы па захаванню і аднаўленню касцёла.

Бакі дамовіліся аб вядзенні канструктыўнага дыялогу ў далейшым.

Абноўлена 07.10.2022 20:49
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.