Пошук

10.08.2022 14:06   Catholic.by

11 жніўня ў капліцы святой Філамэны ў мястэчку Варона, што на тэрыторыі варнянскай парафіі на Астравеччыне, адбудзецца адпустовая ўрачыстасць.

З гэтай нагоды цэлебрацыю святой Імшы ў Вароне ўзначаліць Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.

Пачатак а 18-й гадзіне.

Падчас урачыстасці іерарх благаславіць абраз святой Філамэны, якая лічыцца апякункай супольнасцў жывога Ружанца. Днём яе ўспаміну традыцыйна з’яўляеца 11 жніўня.

Пробашч парафіі святога Юрыя ў Варнянах ксёндз Віктар Захарэўскі ад імя мясцовых вернікаў шчыра запрашае ўсіх ахвотных узяць удзел у адпустовай урачыстасці.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця