Пошук

08.12.2021 09:56   Grodnensis.by
Сястра Станіслава з мамай. Фота Grodnensis.by

Kангрэгацыя Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі) ў Беларусі і Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляюць, што 8 снежня адышла ў вечнасць Марыя Кучынская, мама святой памяці сястры Станіславы Кучынскай CSFN, якая памерла двума днямі раней.

Пахаванне спачылай адбудзецца ў пятніцу 10 снежня ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Новым Двары (Шчучынскі дэканат).

Пачатак пахавальнай святой Імшы — 12.00.

Вечны адпачынак дай ёй, Пане…

Абноўлена 09.12.2021 06:16
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа