Пошук

06.12.2021 21:00   Catholic.by

Kангрэгацыя Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі) і Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляюць, што 6 снежня на 55-м годзе жыцця адышла ў вечнасць сястра Станіслава Кучынская CSFN.

Пахаванне спачылай адбудзецца ў чацвер 9 снежня ў касцёле Адшукання Святога Крыжа ў Гродне (пабэрнардынскім).

Пачатак пахавальнай святой Імшы — 12.00.

Сястра Станіслава ад Маці Марыі (Ганна Кучынская) нарадзілася 7 ліпеня 1967 года ў вёсцы Пяскі Шчучынскага раёна. Паходзіла з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Новым Двары (Шчучынскі дэканат).

У Кангрэгацыю Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта ўступіла ў 1984 годзе, вечныя манаскія абяцанні прынесла ў 1992 годзе ў Гродне.

На працягу свайго манаскага жыцця (37 гадоў) несла розныя служэнні ў Гродне, Шчучыне, Навагрудку, Лідзе і Мінску. Пэўны час працавала таксама ў Апостальскай нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь.

Спачылая сястра Станіслава ў апошні час працавала ў Гродзенскай дыяцэзіяльнай курыі і вяла катэхезу пры парафіі Адшукання Святога Крыжа ў Гродне.

Вечны адпачынак дай ёй, Пане…

Абноўлена 07.12.2021 09:24
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа