Пошук

07.12.2021 13:43   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

Дырэктар парталу Catholic.by ксёндз доктар Аляксандр Улас ад імя супрацоўнікаў рэдакцыі віншуе адказнага за СМІ у Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскупа Юрыя Касабуцкага з 25-годдзем з дня прэзбітэрскага пасвячэння.

Ваша Эксцэленцыя,

25 гадоў таму праз ускладанне рук Сведкі веры кардынала Казіміра Свёнтка Вы прынялі вялікі «дар і таямніцу», якім з’яўляецца ўдзел у Хрыстовым святарстве. З таго моманту Вы нястомна абвяшчаеце Евангелле вуснамі і ўсім сваім святарскім жыццём.

Як старшыня Рады па сродках масавай камунікацыі ў беларускім каталіцкім епіскапаце, Вы клапоціцеся, каб евангелізацыйнае заданне Касцёла паспяхова рэалізоўвалася таксама праз каталіцкія СМІ.

У дзень срэбнага юбілею Вашага святарскага служэння мы, рэдакцыя парталу Catholic.by, жадаем Вам нязломнай моцы духа і цела для будаўніцтва Божага Валадарства любові і справядлівасці на нашай зямлі і для служэння Божаму народу ў паўнаце святарства.

З малітвай,

ксёндз доктар Аляксандр Улас,
дырэктар парталу Catholic.by

Абноўлена 07.12.2021 13:48
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа