Пошук

11.11.2021 16:24   Catholic.by

У выдавецтвае Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі «Pro Christo» выйшла кніга маладога салезіянскага святара Артура Ляшнеўскага SDB «Ахопленыя надзеяй. Душпастырска-выхаваўчае служэнне салезіянаў у Беларусі ў 1921–1991 гадах».

У кнізе, якая выйшла ў свет да 100-гадовага юбілею прысутнасці салезіянаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі, разглядаюцца гістарычныя і тэалагічныя праблемы душпастырскай і выхаваўчай дзейнасці Таварыства святога Францішка Сальскага на нашых землях у 1921–1991 гадах. Аўтар распавядае пра місіянерскае служэнне салезіянаў на працягу 70-гадовага перыяду, душпастырскую дзейнасць законнікаў, якія прынеслі новы стыль у перажыванне веры і выхаванне моладзі, а таксама далучыліся да адукацыйнай, культурнай, прамысловай і гаспадарчай дзейнасці ў Беларусі.

У выданні прадстаўлена дзейнасць салезіянскага таварыства на беларускіх зямлях падчас трох перыядаў — у міжваенны, ваенны і пасляваенны.

Аўтар сабраў ужо вядомыя даследаванні, дапаўняючы іх новай інфармацыяй і сведчаннямі. Сабраны ксяндзом Артурам матэрыял сведчыць пра значны ўнёсак салезіянскіх місіянераў у ваенны і пасляваенны перыяды ў справу ратавання і адраджэння каталіцкай веры ў краіне.

У працы рэканструявана палітычная і рэлігійная атмасфера, якая панавала на беларускіх землях у кожны з трох вышэйпералічаных перыядаў з мэтаю лепшага разумення асяроддзя, адносін мясцовага насельніцтва і ідэалогіі паасобных палітычных плыняў на гэтай тэрыторыі ў вызначаны прамежак часу. Новая кніга адлюстроўвае не толькі дзейнасць салезіянаў на тэрыторыі нашай краіны, але і гісторыю Касцёла ў разгледжаны перыяд. У працы сабраныя шматлікія дакументы і сведчанні пра мучаніцтва беларускага духавенства.

Набыць кнігу можна у салезіянскіх парафіях:

  • Парафія св. Яна Хрысціцеля — Мінск (Серабранка)
  • Парафія Маці Божай Успамогі Хрысціянаў — Бараўляны
  • Парафія св. Міхала Арханёла — Смаргонь
  • Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі — Дзятлава
  • Парафія святых апосталаў Пятра і Паўла — Жупраны
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.