Супольнасць айцоў кармэлітаў босых у Беларусі са смуткам паведамляе, што 13 кастрычніка на 63-м годзе жыцця адышоў у вечнасць айцец Леанард Цеханоўскі OCD, які нёс душпастырскае служэнне пры санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі і ў парафіі святога Андрэя Баболі ў Градоўшчыне (Астравецкі дэканат).
Спачылы пражыў у ордэне 36 гадоў, у святарстве — 33 гады.
- Цела спачылага айца Леанарда будзе дастаўлена для развітання ў санктуарый Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі ўвечары ў пятніцу, 15 кастрычніка. А 19-й гадзіне будзе цэлебравацца святая Імша пры труне.
- Пахаванне адбудзецца ў суботу, 16 кастрычніка ў Гудагаі. Пачатак у 16.00
Вечны адпачынак дай яму, Пане…