Пошук

07.09.2021 11:09   Тэкст і фота: Павел Леановіч / Grodnensis.by

Перад пачаткам навучальнага года ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшлі рэкалекцыі, якія для будучых святароў правёў айцец Аркадзь Куляха, кармэліт босы. Падчас рэкалекцый разам з семінарыйнай супольнасцю маліўся біскуп Юзаф Станеўскі

Як 5 верасня паведаміў сайт Grodnensis.by, на працягу трох дзён семінарысты разам з айцом Аркадзем, які доўгі час быў духоўным айцом у Міждыяцэзіяльнай семінарыі ў Пінску, а цяпер нясе служэнне ў санктуарыі Маці Божай шкаплернай у Гудагаі, разважалі над важнымі ў святарскай фармацыі тэмамі: праўдай пра сябе, жыццём верай кожны день, медытацыяй.

Гэтым пытанням святар з ордэна кармэлітаў босых прысвяціў духоўныя канферэнцыі і казанні. У межах рэкалекцый ён таксама дзяліўся разважаннямі падчас набажэнства Крыжовага шляху.

Праграма была разнастайнай і насычанай, яна ўключала святую Імшу, супольную Літургію гадзінаў, адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту і споведзь.

Падсумоўваючы вынікі духоўных практыкаванняў, айцец Аркадзь звярнуў увагу на тое, што для добрага i дзейснага духоўнага жыцця патрэбны адказны i шчыры падыход да малiтвы.

На заканчэнне рэкалекцыяністу выказалі падзяку ад семінарыйнай супольнасці рэктар і дэкан навучальнай установы. Семінарысты спадзяюцца, што добры старт у выглядзе духоўных практыкаванняў стане задаткам паспяховага навучальнага года.

Абноўлена 07.09.2021 11:17
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця