2 ліпеня, ва ўрачыстасць Маці Божай Будслаўскай, у Нацыянальны санктуарый прыбыў старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Турчын.
Высокага госця, які прыбыў у суправаджэнні старшыні Мядзельскага райвыканкама Анатоля Вайнілкі, сустрэлі Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі і пробашч будслаўскай парафіі ксёндз Дзмітрый Дубовік.
Аляксандр Турчын павіншаваў іх са святам і пацікавіўся тым, што ўжо ўдалося зрабіць у справе аднаўлення святыні пасля пажару.
Біскуп і пробашч паінфармавалі кіраўніцтва вобласці і раёна з тым, як ідуць працы, а таксама запрасілі ўзяць удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах у гонар Апякункі Беларусі Маці Божай Будслаўскай.