Пошук

04.02.2021 17:47   Тэкст: Кс. Андрэй Рылка / Catholic.by

У канцы студзеня біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка падпісаў дэкрэты аб зменах у служэнні некаторых святароў дыяцэзіі.

Ксёндз Юрый Дрозд з 2 лютага звольнены з пасады дырэктара Катэхетычнага каледжа ў Баранавічах, а таксама з пасады вікарыя парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэсце, і прызначаны вікарыем парафій Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гомелі і святых Анёлаў Ахоўнікаў у Гомелі.

Ксёндз Юрый Пракапюк з 2 лютага прызначаны дырэктарам Катэхетычнага каледжа ў Баранавічах.

Ксёндз Алег Грыгаровіч SAC з 2 лютага звольнены з пасады пробашча ў парафіях св. Казіміра ў Жлобіне і св. Антонія ў Рагачове.

Ксёндз Андрэй Шут з 2 лютага вызвалены ад выканання абавязкаў пробашча парафій Узвышэння Святога Крыжа ў Нароўлі і Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Грушаўцы і прызначаны пробашчам у парафіі св. Казіміра ў Жлобіне і св. Антонія ў Рагачове.

Ксёндз Аляксандр Канановіч з 2 лютага прызначаны пробашчам у парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Нароўлі і Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Грушаўцы.

Ксёндз Януш Чарнамораў з 2 лютага прызначаны вікарыем у парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Нароўлі і Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Грушаўцы.

Ксёндз Антоні Анціпенка з 20 лютага вызвалены ад выканання абавязкаў пробашча парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Пелішчы.

Ксёндз Віктар Барысевіч з 20 лютага прызначаны пробашчам парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Пелішчы.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа