У свята Ахвяравання Пана, калі Каталіцкі Касцёл адзначае Дзень кансэкраванага жыцця, моладзь архікатэдральнай парафіі Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску жадае падзякаваць кансэкраваным асобам за іх служэнне.
Парафіяльная моладзь адзначае, што «кансэкраваныя асобы — сёстры законныя, айцы і манахі — шмат спрычыняюцца да фармавання і выхавання маладых людзей, несучы служэнне катэхетаў і фарматараў», «сваёй прысутнасцю і падтрымкай спадарожнічаюць моладзі на шляху да праўды».
«Дарагія кансэкраваныя асобы! Мы дзякуем вам за вашае адданае служэнне і жадаем, каб кожны дзень жыцця быў напоўнены супакоем і радасцю!»
— кажа моладзь.