Старшыня Рады па сродках масавай камунікацыі Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Юрый Касабуцкі выказвае спачуванні прэс-сакратару Курыі Гродзенскай дыяцэзіі і былому дырэктару парталу Catholic.by ксяндзу Юрыю Марціновічу з прычыны адыходу ў вечнасць мамы.
Дарагі брат Юрый,
у гэтую хвіліну у думках і малітвах я з табою. Пахаванне тваёй мамы Анны адбываецца ў суботу — дзень, асаблівым чынам прысвечаны нашай нябеснай Матулі Марыі.
Няхай Яна завядзе тваю маму ў неба, а табе спашле суцяшэнне і сілу, каб ты, падтрыманы і ўмацаваны Яе матчыным заступніцтвам і малітвамі тваёй мамы ў нябёсах, мужна абвяшчаў і будаваў Валадарства Хрыста на зямлі.
У дзень 20-годдзя існавання ў Беларусі руху «Маці ў малітве» я даручаю тваю спачылую маму і цябе малітвам усіх матуль нашай краіны, з якімі мы збіраемся на супольную малітву ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску.
З малітоўнай памяццю,
біскуп Юрый Касабуцкі
Старшыня Рады ККББ па сродках масавай камунікацыі