![](/3/images/news/2021/01/12687/2021-01-03-tk75-033.jpg)
3 студзеня ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў цэлебрацыю святой Імшы ў дзень свайго 75-гадовага юбілею.
Іерарх дзякаваў Богу за дар жыцця і пастырскага служэння, за магчымасць маліцца разам са сваімі вернікамі на роднай зямлі.
![](/3/images/news/2021/01/12687/2021-01-03-tk75-006.jpg)
У Эўхарыстыі ўзялі ўдзел амаль усе беларускія біскупы, Апостальскі візітатар для беларускіх грэка-католікаў архімандрыт Сяргей Гаек, святары, а таксама шматлікія вернікі, многія з якіх духоўна далучыліся дзякуючы прамой трансляцыі.
Дзень 75-гадовага юбілею стаў таксама апошнім днём служэння арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў якасці Мінска-Магілёўскага Мітрапаліта.
Было афіцыйна паведамлена, што Папа Францішак прыняў пададзеную ім просьбу аб вызваленні ад пастырскага кіравання архідыяцэзіяй у сувязі з дасягненнем 75-гадовага ўзросту, як гэта прадугледжана Кананічным правам Каталіцкага Касцёла.
![](/3/images/news/2021/01/12687/2021-01-03-tk75-010.jpg)
Гамілію на святой Імшы прамовіў біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, Біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці. У ёй іерарх адзначыў вялікі ўнёсак арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў адраджэнне Касцёла ў Беларусі і на тэрыторыі ўсяго былога Савецкага Саюзу.
«Калі Мітрапаліт Тадэвуш папрасіў мяне прамовіць на гэтай святой Імшы казанне, я ведаў, што перада мной стаіць складаная задача, бо біяграфія нашага Мітрапаліта не з’яўляецца „стандартным“ шляхам пастырскага паклікання арцыбіскупа», — падкрэсліў біскуп Яшэўскі, дадаўшы што ў межах юбілейнага казання немагчыма ўсебакова асвятліць місію першага беларускага біскупа пасля атрымання свабоды веравызнання ў нашай краіне.
![](/3/images/news/2021/01/12687/2021-01-03-tk75-005.jpg)
На думку дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, кожны з этапаў насычанага жыццёвага шляху Тадэвуша Кандрусевіча можа быць сцэнарыем для фільму.
«Важным этапам у жыцці нашага Мітрапаліта і нашага Касцёла стаў дзень 25 ліпеня 1989 года, калі Папа святы Ян Павел ІІ прызначыў ксяндза Тадэвуша Кандрусевіча Апостальскім адміністратарам Мінскай дыяцэзіі для католікаў у Беларусі і 20 кастрычніка таго ж года ў базыліцы святога Пятра ў Рыме асабіста здзейсніў біскупскае пасвячэнне. Падчас свайго біскупскага служэння ў Беларусі наш дастойны юбіляр заснаваў Гродзенскую вышэйшую духоўную семінарыю, спрыяў вяртанню і адкрыццю каля 100 раней зачыненых касцёлаў, а таксама быў ініцыятарам выдання „Парадку Імшы“ і „Катэхізіса“ на беларускай мове, распачаўшы такім чынам справу адраджэння Касцёла ў Беларусі, з поспехам працягнутую яго наступнікам кардыналам Казімірам Свёнткам», — зазначыў біскуп Аляксандр Яшэўскі.
![](/3/images/news/2021/01/12687/2021-01-03-tk75-034.jpg)
Узгадаўшы пра служэнне арцыбіскупа Кандрусевіча ў Расіі, ён нагадаў, што 21 верасня 2007 г. Святы Айцец менаваў яго арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім.
«Вяртанне нашага дастойнага юбіляра ў Беларусь было прадвызначана Божым Провідам. Яго дзейсная, па-юначы няўрымслівая натура, дэмакратычнасць, пастаянная гатоўнасць да супрацоўніцтва і дыялогу як з асобнымі людзьмі, так і з рознымі арганізацыямі і канфесіямі, яго ўсебаковая адукаванасць заваявалі вялікую прыхільнасць, сімпатыю і аўтарытэт не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі», — сцвердзіў біскуп Аляксандр Яшэўскі.
![](/3/images/previews/news/2021/01/12687/s-2021-01-03-tk75-001-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/01/12687/s-2021-01-03-tk75-002-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/01/12687/s-2021-01-03-tk75-003-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/01/12687/s-2021-01-03-tk75-004-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/01/12687/s-2021-01-03-tk75-005-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/01/12687/s-2021-01-03-tk75-006-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/01/12687/s-2021-01-03-tk75-007-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/01/12687/s-2021-01-03-tk75-008-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/01/12687/s-2021-01-03-tk75-009-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/01/12687/s-2021-01-03-tk75-010-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/01/12687/s-2021-01-03-tk75-011-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/01/12687/s-2021-01-03-tk75-012-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/01/12687/s-2021-01-03-tk75-013-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/01/12687/s-2021-01-03-tk75-014-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/01/12687/s-2021-01-03-tk75-015-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/01/12687/s-2021-01-03-tk75-016-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/01/12687/s-2021-01-03-tk75-017-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/01/12687/s-2021-01-03-tk75-018-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/01/12687/s-2021-01-03-tk75-019-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/01/12687/s-2021-01-03-tk75-020-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/01/12687/s-2021-01-03-tk75-021-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/01/12687/s-2021-01-03-tk75-022-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/01/12687/s-2021-01-03-tk75-023-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/01/12687/s-2021-01-03-tk75-024-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/01/12687/s-2021-01-03-tk75-025-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/01/12687/s-2021-01-03-tk75-026-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/01/12687/s-2021-01-03-tk75-027-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/01/12687/s-2021-01-03-tk75-028-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/01/12687/s-2021-01-03-tk75-029-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/01/12687/s-2021-01-03-tk75-030-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/01/12687/s-2021-01-03-tk75-031-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/01/12687/s-2021-01-03-tk75-032-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/01/12687/s-2021-01-03-tk75-033-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/01/12687/s-2021-01-03-tk75-034-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/01/12687/s-2021-01-03-tk75-035-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/01/12687/s-2021-01-03-tk75-036-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/01/12687/s-2021-01-03-tk75-037-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/01/12687/s-2021-01-03-tk75-038-cb.jpg)
![](/3/images/news/2021/01/12687/2021-01-03-tk75-001.jpg)
![](/3/images/news/2021/01/12687/2021-01-03-tk75-002.jpg)
![](/3/images/news/2021/01/12687/2021-01-03-tk75-003.jpg)
![](/3/images/news/2021/01/12687/2021-01-03-tk75-004.jpg)
![](/3/images/news/2021/01/12687/2021-01-03-tk75-005.jpg)
![](/3/images/news/2021/01/12687/2021-01-03-tk75-006.jpg)
![](/3/images/news/2021/01/12687/2021-01-03-tk75-007.jpg)
![](/3/images/news/2021/01/12687/2021-01-03-tk75-008.jpg)
![](/3/images/news/2021/01/12687/2021-01-03-tk75-009.jpg)
![](/3/images/news/2021/01/12687/2021-01-03-tk75-010.jpg)
![](/3/images/news/2021/01/12687/2021-01-03-tk75-011.jpg)
![](/3/images/news/2021/01/12687/2021-01-03-tk75-012.jpg)
![](/3/images/news/2021/01/12687/2021-01-03-tk75-013.jpg)
![](/3/images/news/2021/01/12687/2021-01-03-tk75-014.jpg)
![](/3/images/news/2021/01/12687/2021-01-03-tk75-015.jpg)
![](/3/images/news/2021/01/12687/2021-01-03-tk75-016.jpg)
![](/3/images/news/2021/01/12687/2021-01-03-tk75-017.jpg)
![](/3/images/news/2021/01/12687/2021-01-03-tk75-018.jpg)
![](/3/images/news/2021/01/12687/2021-01-03-tk75-019.jpg)
![](/3/images/news/2021/01/12687/2021-01-03-tk75-020.jpg)
![](/3/images/news/2021/01/12687/2021-01-03-tk75-021.jpg)
![](/3/images/news/2021/01/12687/2021-01-03-tk75-022.jpg)
![](/3/images/news/2021/01/12687/2021-01-03-tk75-023.jpg)
![](/3/images/news/2021/01/12687/2021-01-03-tk75-024.jpg)
![](/3/images/news/2021/01/12687/2021-01-03-tk75-025.jpg)
![](/3/images/news/2021/01/12687/2021-01-03-tk75-026.jpg)
![](/3/images/news/2021/01/12687/2021-01-03-tk75-027.jpg)
![](/3/images/news/2021/01/12687/2021-01-03-tk75-028.jpg)
![](/3/images/news/2021/01/12687/2021-01-03-tk75-029.jpg)
![](/3/images/news/2021/01/12687/2021-01-03-tk75-030.jpg)
![](/3/images/news/2021/01/12687/2021-01-03-tk75-031.jpg)
![](/3/images/news/2021/01/12687/2021-01-03-tk75-032.jpg)
![](/3/images/news/2021/01/12687/2021-01-03-tk75-033.jpg)
![](/3/images/news/2021/01/12687/2021-01-03-tk75-034.jpg)
![](/3/images/news/2021/01/12687/2021-01-03-tk75-035.jpg)
![](/3/images/news/2021/01/12687/2021-01-03-tk75-036.jpg)
![](/3/images/news/2021/01/12687/2021-01-03-tk75-037.jpg)
![](/3/images/news/2021/01/12687/2021-01-03-tk75-038.jpg)
На заканчэнне святой Імшы з віншаваннямі да арцыбіскупа Кандрусевіча звярнуліся прадстаўнікі духавенства, інстытутаў кансэкраванага жыцця, касцёльных рухаў, дзеці і моладзь. Ад імя Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Веніяміна віншаванні юбіляру перадаў айцец протаіерэй Аляксандр Шымбалёў.
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)