Пошук

18.12.2020 10:42   Паводле: mfa.gov.by / Catholic.by
Фота: mfa.gov.by

17 снежня адбылася сустрэча Спецыяльнага Пасланніка Папы Францішка Апостальскага нунцыя Клаўдыё Гуджэроцці з мiнiстрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем.

Як было паведамлена на сайце Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь mfa.gov.by, асноўнымі тэмамі перамоваў сталі бягучая міжнародная сітуацыя, актуальныя пытанні двухбаковага і шматбаковага парадку дня, адносіны Беларусі са Святым Пасадам.

Бакі пацвердзілі ўзаемную настроенасць на актывізацыю беларуска-ватыканскага ўзаемадзеяння ў мэтах забеспячэння далейшай станоўчай дынамікі двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама ўмацавання міжканфесійнага дыялогу, міру і згоды, адзначаецца на сайце МЗС Беларусі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа