Курыя Віцебскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 27 лістапада ва ўзросце 90-а гадоў адышла ў вечнасць Аліна Марыя Кісель, мама ксяндза прэлата Францішка Кіселя, Генеральнага вікарыя Віцебскай дыяцэзіі.
Пахаванне спачылай адбудзецца ў нядзелю 29 лістапада ў Мосары.
Пахавальная святая Імша распачнецца ў касцёле святой Ганны а 11-й гадзіне.
Вечны адпачынак дай ёй, Пане…