Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 16 лістапада на 65-м годзе жыцця адышла ў вечнасць Яніна Внароўская, мама ксяндза Віталія Внароўскага, пробашча парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адэльску (дэканат Гродна-Захад).
Развітанне са спачылай Янінай і пахаванне адбудзецца ў чацвер 19 лістапада ў касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Балі Касцельнай (Зарачанка, Сапоцкінскі дэканат).
Пачатак святой Імшы ў 11.00.
Вечны адпачынак дай ёй, Пане…