Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі са смуткам паведамляе, што ва ўспамін усіх памерлых вернікаў, 2 лістапада, у Сахачэве (Польшча) ва ўзросце 79 гадоў адышоў у вечнасць айцец Зыгмунт Веслаў Глэмбоцкі OFMConv, які на працягу многіх гадоў быў пробашчам парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў вёсцы Камень Валожынскага дэканату.
Даручаем памерлага айца Веслава Божай міласэрнасці.
Вечны адпачынак дай яму, Пане…