Курыя Гродзенская дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 13 кастрычніка адышоў у вечнасць ксёндз канонік Юзаф Ганьчыц, пробашч парафіі Святой Сям’і ў Лідзе.
Развітальныя абрады і пахаванне спачылага святара будуць адбывацца 15–16 кастрычніка ў касцёле Святой Сям’і ў Лідзе (вул. Гастэлы, 22-1).
15 кастрычніка, чацвер
- 18.00 — унясенне цела ў касцёл Святой Сям’і ў Лідзе
- 18.30 — св. Імша (пасля Імшы — магчымасць індывідуальнай малітвы на працягу ночы)
16 кастрычніка, пятніца
- 12.00 — пахавальная св. Імша ў касцёле Святой Сям’і ў Лідзе
Вечны адпачынак дай яму, Пане…