Пошук

30.09.2020 16:49   Тэкст: Арцём Кір'янаў / Фота: Павел Леановіч / Catholic.by

29 верасня, у свята святых Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала, у Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адзначылі ўрачыстасць яе нябеснага апекуна — арханёла Міхала.

Урачыстая Імша, цэлебрацыю якой узначаліў Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі, сабрала ў семінарыйнай капліцы ўсіх выхаваўцаў і студэнтаў гэтай навучальнай установы.

У гаміліі іерарх нагадаў, што арханёл Міхал — нябесны заступнік не толькі семінарыі ў Гродне, але і ўсёй беларускай касцёльнай правінцыі. Таксама ён адзначыў ролю, якую адыгрываюць арханёлы ў духоўным жыцці семінарыстаў і ўсіх хрысціянаў.

Па словах біскупа, менавіта яны з'яўляюцца памочнікамі, на якіх варта спадзявацца на шляху да святарства.

«Арханёл Міхал абараняе нас ад зла, арханёл Габрыэль — той, хто перадае чалавеку Божае Слова, а Рафал мае моц аздаравіць нас не толькі ад цялесных, але і ад духоўных хвароб», — сказаў Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі.

 

Абноўлена 30.09.2020 17:13
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа