Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 10 верасня адышла ў вечнасць Ядзвіга Урбан, мама ксяндза Паўла Урбана, пробашча парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Парэччы (дэканат Гродна-Усход) і віцэ-афіцыяла Касцёльнага суду ў Гродне.
Пахаванне спачылай адбудзецца ў суботу 12 верасня ў Вярэйках (Ваўкавыскі дэканат).
Пахавальная святая Імша распачнецца ў 15.00 у касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі.
Вечны супакой дай ёй, Пане...