Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 29 жніўня ва ўзросце 77 гадоў адышла ў вечнасць Уладзіслава Дуль, мама святой памяці кс. каноніка Алега Дуля.
Пахавальная святая Імша адбудзецца ў панядзелак, 31 жніўня, у парафіяльным касцёле святой Тэрэзы Авільскай у Шчучыне (вул. Савецкая, 1).
Пачатак а 11-й гадзіне.
Вечны адпачынак дай ёй, Пане…