21 жніўня біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка падпісаў дэкрэты аб прызначэннях Біскупскіх вікарыяў.
Біскупскім вікарыем па адміністрацыйных справах Пінскай дыяцэзіі прызначаны ксёндз Андрэй Рылка.
Біскупскім вікарыем для Брэсцкага рэгіёна (у межах Брэсцкага дэканату) прызначаны ксёндз Юрый Хіневіч.
Біскупскім вікарыем для Баранавіцкага рэгіёна (у межах Баранавіцкага і Ляхавіцкага дэканатаў) прызначаны ксёндз Валянцін Новак.
Біскупскім вікарыем для Жлобінска-Мазырскага рэгіёна прызначаны ксёндз Алег Грыгаровіч SAC.