
Урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, якая адзначаецца 15 жніўня, з’яўляецца ў Будславе асаблівым днём.
У гонар Унебаўзяцця была асвячана вялікая будслаўская базыліка; гэты тытул носіць таксама тутэйшая парафія. Згодна з адмысловым папскім прывілеем, нададзеным 28 студзеня 1791 года, у гэтую ўрачыстасць у Будславе можна атрымаць адпуст.
Цэлебрацыя адпустовай урачыстай святой Імшы, удзельнікі якой асаблівым чынам будуць маліцца за нашу Бацькаўшчыну, распачнецца 15 жніўня ў 12.00.
У 11.30 распачнецца святы Ружанец.